Урон ад ілжывых званкоў аб мініраванні ў Расіі склаў больш як 300 мільёнаў рублёў

6 октября 2017
Урон ад ілжывых званкоў аб мініраванні аб'ектаў Расіі склаў больш як 300 мільёнаў рублёў. Гэта заявіў дырэктар ФСБ Расіі. Асобы тэлефонных тэрарыстаў высветлены. Гэта 4 расіяніны, якія пражываюць за мяжой. У зламыснікаў былі памагатыя на тэрыторыі краіны. Зараз іх шукаюць. Зрабіць гэта будзе няпроста, бо яны выкарыстоўвалі IP-тэлефанію. Нагадаем, хваля ананімных званкоў аб ілжэмініраванні пракацілася па дзясятках гарадоў Расіі ў верасні. Невядомыя паведамлялі аб закладзеных бомбах на вакзалах, у гандлёвых цэнтрах, школах, дзіцячых садах і раённых адміністрацыях. Ратавальнікі эвакуіравалі амаль паўмільёна чалавек.