Узровень забруджвання паветра ў Мехіка зноў перавысіў дапушчальныя нормы

3 мая 2016

Канцэнтрацыя трапасфернага азону ў паветры дасягнула адзнакі 161 бал па шкале ад 0 да 200. Гэтае рэчыва ўяўляе пагрозу здароўю чалавека і можа пашкоджваць расліны. Улады мексіканскай сталіцы ў экстранным парадку прымаюць меры па скарачэнні карыстання асабістым транспартам. Мясцовыя вытворчасці заклікалі істотна знізіць прамысловыя выкіды ў атмасферу. Нагадаем, экалагічная сітуацыя ў мексіканскай сталіцы, дзе пражываюць звыш 20 мільёнаў чалавек, рэзка пагоршылася ў сярэдзіне сакавіка. Жыхарам Мехіка і прыгарадаў рэкамендавана не пакідаць памяшканні з 13:00 да 19:00.