Узровень небяспекі палётаў у Ісландыі павышаны да чырвонага

29 августа 2014
У Ісландыі часова закрыта паветраная прастора з-за вывяржэння вулкана Бардарбунга. Магма пачала выходзіць на паверхню з разлому, што ўтварыўся напярэдадні за дзясяткі кіламетраў ад кратара. Узровень небяспекі палётаў у Ісландыі павышаны да чырвонага. Такім чынам, самалёты не будуць лятаць над месцам вывяржэння на вышыні пяць з паловай тысяч метраў. Дарэчы, чатыры гады таму вывяржэнне іншага ісландскага вулкана амаль на тыдзень паралізавала рух у небе над большай часткай Еўропы.