Узровень беднасці ва Украіне ў бягучым годзе дасягне 33%

14 июля 2015

На грані дэфолту. Украіна наракае на тое, што перастала быць прыярытэтам для сусветнай супольнасці з-за Грэцыі. Як заявіў у інтэрв'ю "Файнэншыял Таймс" прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк, яго краіне было абяцана 25 мільярдаў долараў ад МВФ, Сусветнага банка і іншых, пры гэтым страчана 20 працэнтаў украінскай эканомікі, а Грэцыя з насельніцтвам у чатыры разы меншым за ўкраінскае ўжо атрымала 300 мільярдаў еўра! Выданне адзначыла, што верагодны дэфолт ва Украіне можа прывесці да куды больш сур'ёзных наступстваў, чым грэчаскі крызіс. Паводле прагнозаў, узровень беднасці ва Украіне ўжо сёлета дасягне 33%. А "The Economist" назваў Украіну горшай эканомікай свету. Такая выснова была зробленая пасля параўнання шэрагу краін па дынаміцы ВУП. У спісе лідараў па скарачэнні Украіна апярэдзіла Лівію і Макаа. Паводле мясцовых даследаванняў, у выніку крызісу колькасць бедных - неплацежаздольных - украінцаў вырасла ў шэсць разоў, гэта значыць такім сёння з'яўляецца сёння кожны пяты ўкраінец.Узровень беднасці ва Украіне ў бягучым годзе дасягне 33%

 

На грані дэфолту. Украіна наракае на тое, што  перастала быць прыярытэтам для сусветнай супольнасці з-за Грэцыі. Як заявіў у інтэрв'ю "Файнэншыял Таймс" прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк, яго краіне  было абяцана 25 мільярдаў долараў ад МВФ, Сусветнага банка і іншых, пры гэтым страчана 20 працэнтаў украінскай эканомікі,  а  Грэцыя  з насельніцтвам у чатыры разы меншым за ўкраінскае ўжо атрымала 300 мільярдаў еўра!  Выданне адзначыла, што верагодны дэфолт ва Украіне можа прывесці да куды больш сур'ёзных наступстваў, чым грэчаскі крызіс. Паводле прагнозаў,  узровень беднасці ва Украіне ўжо сёлета дасягне 33%. А "The Economist" назваў Украіну горшай эканомікай свету. Такая выснова была зробленая пасля параўнання шэрагу краін па дынаміцы ВУП. У спісе лідараў па скарачэнні Украіна  апярэдзіла Лівію  і Макаа. Паводле мясцовых даследаванняў,  у выніку крызісу колькасць бедных   - неплацежаздольных - украінцаў  вырасла ў шэсць разоў,  гэта значыць такім сёння з'яўляецца сёння  кожны пяты ўкраінец.