Ураганы ў Цэнтральнай Еўропе: ёсць ахвяры

1 октября 2019

Па Цэнтральнай Еўропе пранесліся моцныя ўраганы. Загінулі не менш як два чалавекі, сярод іх падлетак. У Германіі з-за моцнага ветру парушаны рух чыгуначных саставаў. У раёне Дортмунда пажарнікі ратавалі авечак з затопленага поля - узровень вады там дасягнуў двух метраў. У Чэхіі паваленыя дрэвы перакрылі аўтатрасы. Без святла засталіся дзясяткі тысяч дамоў. У Польшчы пажарнікі здзейснілі амаль дзве тысячы выездаў. Моцны шторм назіраецца і на Балтыйскім моры.