Ураганны вецер гаспадарыць на захадзе і поўдні Ірландыі. Без электрычнасці засталіся больш за 15 000 дамоў. У асобных месцах хуткасць ветру дасягала 150 кіламетраў за гадзіну. Удар стыхіі стаў прычынай ДТЗ, дзе загінула дзяўчына. Акрамя таго, на поўдні вострава шквалісты вецер абрынуў шкляны навес на чыгуначнай станцыі Кент. Пяцёра пасажыраў атрымалі малаважныя траўмы. Зараз чыгуначная сувязь з Дублінам прыпынілася. Усе экстранныя службы перавялі ў рэжым павышанай гатоўнасці.














