Ураган у Польшчы

1 октября 2019

Моцны ўраган пранёсся над Польшчай. У выніку ўдару стыхіі загінуў адзін чалавек, яшчэ 18 пацярпелі. Непагадзь суправаджалі ліўні і шквалісты вецер. Яго парывы выкарчоўвалі дрэвы, абрывалі лініі электраперадачы і зрывалі дахі дамоў. У рэгіёне пашкоджаныя амаль 4 сотні дахаў, 145 тысяч жыхароў засталіся без святла. Ураганы пранесліся напярэдадні і над Германіяй, Чэхіяй і Славакіяй. Там загінулі два чалавекі.