Ураган "Патрысія" дасягнуў захаду Мексікі

24 октября 2015

Самы магутны ў гісторыі амерыканскага кантынента ўраган "Патрысія" дасягнуў захаду Мексікі. Як паведамляюць метэаролагі, наступствы стыхіі могуць быць катастрафічнымі. Мексіканскімі ўладамі ўжо эвакуіраваныя тысячы жыхароў ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Ураган ужо параўноўваюць з тайфунам "Хаян". Яго ахвярамі два гады таму на Філіпінах сталі больш за 6 000 чалавек. У трох штатах, якія знаходзяцца на шляху "Патрысіі", было аб'яўлена надзвычайнае становішча. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры ўрагану дасягае трохсот пяці кіламетраў за гадзіну.