Ураган "Майкл" нанёс катастрафічную шкоду базе амерыканскіх ВПС Тындал

12 октября 2018

У амерыканскім штаце Фларыда ўраган "Майкл" нанёс катастрафічную шкоду базе амерыканскіх ВПС Тындал. Мясцовае тэлебачанне дзеліцца ў Сетцы жахлівымі кадрамі. На відэа - перакуленыя ваенныя самалёты, аўтамабілі і катары. Разбурыла сотні пабудоў. Многія дамы пазбавіліся дахаў. Пашкодзіла ўзлётна-пасадачную паласу. На шчасце, ахвяр атрымалася пазбегнуць. Амаль 4 000 супрацоўнікаў базы былі эвакуіраваныя. Адзначым, на базе Тындал размяшчаюцца паўсотні знішчальнікаў F-22. Баявыя машыны пашкоджаныя не былі. Іх перагналі ў бяспечнае месца.