Ураган "Ірма" зноў дасягнуў пятай, максімальнай, катэгорыі сілы

9 сентября 2017

Ужо заўтра ён абрынецца на паўднёвае ўзбярэжжа штата Фларыда. Пра гэта паведаміў амерыканскі Нацыянальны цэнтр па назіранні за ўраганамі. Там заклікалі ўсіх жыхароў прыбярэжных раёнаў пакінуць свае дамы. Як адзначаюць метэаролагі, чакаюцца маштабныя паводкі, якія пагражаюць жыццю. На дадзены момант колькасць ахвяр "Ірмы" складае ўжо як мінімум 22 чалавекі. Зараз ураган праходзіць каля паўночнага ўзбярэжжа Кубы.