Ураган "Ірма" набірае моц

5 сентября 2017

Ураган з Атлантыкі рухаецца ў заходнім кірунку, а хуткасць ветру перавышае 200 кіламетраў за гадзіну. Сіноптыкі прагназуюць, што бура ўдарыць па тэрыторыі Віргінскіх астравоў, Пуэрта-Рыка, Дамініканскай Рэспублікі, Гаіці, Кубы і Фларыды. Вызначыць, якую пагрозу ўяўляе гэты ўраган, пакуль немагчыма.

Але, нягледзячы на гэта, улады ўжо аб’явілі ў рэгіёне рэжым надзвычайнай сітуацыі. Падрыхтаваны сотні сховішчаў і закуплена харчаванне на мільёны долараў. Чакаецца, што эпіцэнтр урагану можа наблізіцца да астравоў Карыбскага мора сёння ўвечар. Нагадаем, толькі нядаўна ЗША перажылі ўраган "Харві", які стаў самым магутным у краіне за апошнія 12 гадоў.