Ураган "Ірма" дасягнуў 5-й максімальнай катэгорыі

6 сентября 2017

Cамы магутны атлантычны ўраган дзесяцігоддзя "Ірма" дасягнуў 5-й максімальнай катэгорыі. Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША пацвердзіла звесткі, размясціўшы ў СМІ кадры з борта самалёта. Сваю карцінку перадалі на Зямлю і з МКС. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў рэжым надзвычайнага здарэння ў штаце Фларыда, а таксама на тэрыторыях у Пуэрта-Рыка і на Віргінскіх астравах. Мяхі з пяском, дамбы і іншыя ўмацаванні ўзводзяць мясцовыя жыхары. Губернатар Фларыды заклікаў насельніцтва рыхтавацца да горшага. Паводле прагнозаў спецыялістаў, у месцах, дзе пройдзе шторм, можа выпасці каля 25 сантыметраў ападкаў, а вышыня хваляў будзе дасягаць 8 метраў.