Ураган "Флорэнс" абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША

14 сентября 2018

Ураган "Флорэнс" прынёс на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША моцныя ліўні, высокія хвалі і вецер парывамі да 155 кіламетраў за гадзіну. Першым пацярпеў штат Паўночная Караліна. Узбярэжныя гарады падтапіла, узровень вады можа падняцца да 3-4 метраў. Больш як трыста тысяч дамоў засталіся без электраэнергіі. У Паўночнай Караліне працягваецца эвакуацыя. Свае дамы змушаныя пакінуць больш як паўтара мільёна чалавек.

"Флорэнс" чакаюць і ў суседніх штатах: Паўднёвай Караліне, Вірджыніі і Джорджыі. Там аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі, эвакуіруюць насельніцтва. Сіноптыкі прысвоілі стыхіі найвышэйшую, пятую катэгорыю, аднак па меры прасоўвання да мацерыка ўраган саслаб да першай. І тым не менш "Флорэнс" усё яшчэ можа прывесці да катастрафічных наступстваў.