Ураган "Дарыян" абрушыўся на Багамы і рухаецца на Фларыду

2 сентября 2019

Ураган "Дарыян"  абрушыўся  на Багамы.  Стыхія зрывала дахі з будынкаў і пашкодзіла лініі электраперадачы, а таксама  затапіла вуліцы, паламала дрэвы і пашкодзіла аўтамабілі. Жыхары пакідалі ўзбярэжныя раёны - відавочцы распавядаюць аб пяціметровых хвалях. Тым часам  рэжым надзвычайнай сітуацыі  аб'яўляе амерыканскі штат Паўднёвая Караліна.  Улады пачынаюць абавязковую эвакуацыю - стыхія можа закрануць больш чым 800 тысяч чалавек. З заўтрашняга дня  тут будуць закрытыя  школы і дзяржустановы.  Раней рэжым НЗ быў уведзены ў штатах  Фларыда, Джорджыя і Паўночная Караліна.