Ураган Артур пагрузіў Канаду ў цемру

7 июля 2014

Ураган Артур пакінуў без святла больш за 250 000 дамоў у Канадзе. Стыхія абрынулася на ўсходняе ўзбярэжжа краіны. Самая цяжкая сітуацыя ў Нью-Брансуіку і Новай Шатландыі - там выпала каля 170 міліметраў ападкаў. У многіх месцах паваліла дрэвы, рэкламныя канструкцыі і дарожныя знакі. Раней Артур пабываў у ЗША на ўзбярэжжы штата Паўночная Караліна.