Ураган Артур абрынуўся на ўзбярэжжа Паўночнай Караліны ў ЗША

5 июля 2014
Хуткасць ветру перавышала 160 кіламетраў за гадзіну. Затоплены дарогі, абарваны лініі электраперадачы. Без святла засталіся 22 тысячы чалавек. На шчасце, абышлося без ахвяраў. Сіноптыкі чакаюць, што ў найбліжэйшы час шторм пачне слабець.