"Уол-Стрыт Джорнал" абвінавачвае "Боінг" у серыйным браку

14 ноября 2018

Зыходзячы з расследаванняў уплывовай газеты, карпарацыя ўтойвала рызыкі зрыву новых лайнераў у піке. Гэта магло прывесці да крушэння паветранага судна ў Інданэзіі, у якім загінулі 189 чалавек. Эксперты тлумачаць: на самалётах апошняй мадэлі ўсталяваная новая сістэма кантролю, якая зніжае нахіл носу. Але ў некаторых сітуацыях яна робіць гэта настолькі моцна, што ўзнікае рызыка рэзкага паніжэння, якое пераходзіць у піке. Ручным рэжымам спыніць гэта немагчыма.