Unique Pink прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе за рэкордны 31,5 мільён долараў

18 мая 2016

Рэдкі ружовы брыльянт грушападобнай формы, вядомы як Unique Pink, прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе за рэкордны 31 з паловай мільён долараў. Гэта самая высокая цана, калі-небудзь заплачаная за яркі ружовы брыльянт. Вага каменя складае больш як 15 карат. Ён быў прададзены прыватнай асобе з Азіі. У Sotheby's брыльянт папярэдне ацэньвалі ад 28 да 38 мільёнаў долараў.