Унікальнае відэа вывяржэння вулкана Тэліка

13 мая 2015

У Інтэрнэт трапіла ўнікальнае відэа вывяржэння вулкана Тэліка. Кадры з вельмі блізкай адлегласці зняў смяльчак у Нікарагуа. На іх відаць, як з жарала гары вылятаюць агністыя камяні, газ і попел, што накрылі паселішчы на адлегласці да 400 метраў. Вывяржэнню папярэднічалі 30 падземных штуршкоў. Улады заклікаюць жыхароў заставацца спакойнымі і не пакідаць свае дамы.