Унікальнае кольца прададзена ў Жэневе за 28,5 мільёнаў долараў

11 ноября 2015
Унікальнае кольца з 16-каратным ружовым брыльянтам прададзена ў Жэневе за 28 з паловай мільёнаў долараў. Імя пакупніка не паведамляецца. Вага выраба параўнальна невялікая, але самі па сабе ружовыя брыльянты - вялізная рэдкасць. На іх прыходзіцца ўсяго адна сотая працэнта ад сусветнай вытворчасці брыльянтаў. Адсюль і такі кошт. Зрэшты, не рэкордны. Кошт самага дарагога ў свеце брыльянта вагой амаль 60 карат - больш як 80 мільёнаў.