Знішчаны адзін з завадароў групоўкі Ісламская дзяржава

21 ноября 2014

Сіламі міжнароднай кааліцыі знішчаны адзін з завадароў групоўкі Ісламская дзяржава. Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, у выніку авіяўдару быў забіты Радван Таліб аль-Хамдуні, які камандаваў баевікамі ў іракскім горадзе Масул. Паводле слоў мясцовых жыхароў, ракета трапіла ў аўтамабіль тэрарыста. Усяго ж напярэдадні авіяцыя саюзнікаў нанесла 20 авіяўдараў па пазіцыях ісламістаў.