Разумныя гадзіннікі Apple Watch нарэшце ў продажы

24 апреля 2015

Даступныя яны ў краінах так званай першай хвалі распаўсюджвання, сярод іх ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Францыя і некаторыя іншыя. Але проста прыйсці ў магазін і купіць гадзіннік амаль немагчыма: пакуль ён даступны толькі для тых, хто паспеў аформіць папярэдні заказ, або ў буціках сталіц вышэйпералічаных краін. Apple Watch ёсць у двух варыянтах памеру - 38 і 42 міліметры - і прапануецца ў трох калекцыях, у тым ліку з 18-каратнага ружовага або жоўтага золата. Разумны гадзіннік сумяшчальны амаль з усімі гаджэтамі Apple. Цана ж яго вагаецца ад 350 да 10 000 долараў ЗША.