Памерла салістка Roxette

10 декабря 2019
Сумная навіна сёння прыйшла з музычнага свету. На 62-м годзе жыцця  памерла вакалістка сусветна вядомай шведскай групы Roxette  Мары Фрэдрыксан. Шмат гадоў яна змагалася з ракам. Спявачка выпусціла 8 студыйных альбомаў. Апошні з іх - у 2013 годзе. Адна з самых вядомых кампазіцый Roxette - гэта песня It Must Have Been Love. Гэта знакаміты саўндтрэк да галівудскага фільма "Красуня".