Памёр сусветна вядомы спявак Джордж Майкл

26 декабря 2016

Яшчэ адна сумная навіна скалынула інфармацыйныя стужкі сёння ўначы. Памёр сусветна вядомы спявак Джордж Майкл. Ён мірна сышоў у сваім доме ў графстве Оксфардшыр у Англіі. Афіцыйныя прычыны смерці артыста не называюцца, але паліцыя ніякіх падазроных акалічнасцяў не знайшла. Пяць гадоў таму Джордж Майкл перанёс цяжкую форму пнеўманіі. Тады ён быў на грані жыцця і смерці, а праз апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх мог страціць голас. Але ў тым жа годзе музыкант заявіў пра поўную папраўку. Джордж Майкл выпусціў шэсць сольных альбомаў, атрымаў мноства музычных узнагарод, у тым ліку тры "Грэмі" і пяць прэмій MTV. Папулярнаму выканаўцу было ўсяго 53 гады.