Памёр расійскі акцёр Дзмітрый Мар'янаў

16 октября 2017

Не стала Радугі. Вядомы расійскі акцёр Дзмітрый Мар'янаў памёр напярэдадні ў Падмаскоўі. Прычынай стаў тромб, які адарваўся. Да шпіталя яго давезці не паспелі. Акцёру было 47 гадоў. Дзмітрый Мар'янаў стаў вядомы па карцінах "Вышэй за Радугу", "Графіня дэ Мансаро" і "Дзень радыё". Усяго ён выканаў больш за паўсотню роляў, у тым ліку і ў тэатры. Мар'янаў служыў у "Ленкаме".