Памёр кампазітар і дырыжор Мішэль Легран

26 января 2019

Сумныя навіны - на 87-м годзе жыцця памёр вядомы французскі кампазітар, піяніст і спявак Мішэль Легран. Артыст запомніўся кампазіцыямі, напісанымі да вядомых кінастужак - ён тройчы станавіўся лаўрэатам прэміі "Оскар". Адным з самых вядомых яго твораў стаў мюзікл "Шэрбурскія парасоны" з Катрын Дэнёў у галоўнай ролі. Легран таксама працаваў над карцінамі "Дзяўчаты з Рашфора", "Афера Томаса Краўна" і многімі іншымі. Сярод узнагарод у скарбонцы маэстра таксама пяць "Грэмі" і "Залаты глобус".