Памёр экс-прэзідэнт Францыі Жак Шырак

26 сентября 2019

Сумныя навіны прыйшлі з Францыі. Ва ўзросце 86 гадоў з жыцця пайшоў былы прэзідэнт Пятай рэспублікі Жак Шырак. Вестку паведаміла яго сям'я, пры гэтым прычыну смерці сваякі не ўдакладнілі. Нагадаем, з імем Жака Шырака звязаны перыяд найбольш самастойнай знешняй палітыкі Францыі. Ён узначальваў краіну на працягу 12 гадоў: з 1995 па 2007. Двойчы займаў крэсла прэм'ер-міністра і тройчы быў мэрам Парыжа.