Памёр Арыэль Шарон

11 января 2014

Былы прэм'ер-міністр Ізраіля. Яму было 85. У пачатку студзеня медыкі паведамілі пра рэзкае пагаршэнне стану яго здароўя. Палітык апошнія восем гадоў знаходзіўся ў коме пасля таго, як з ім здарыўся мікраінсульт. Арыэль Шарон нарадзіўся 26 лютага 1928 года ў сям'і выхадцаў з Беларусі. З 2001 па 2006 быў прэм'ерам Ізраіля. Былы генерал, Шарон быў ветэранам амаль усіх войнаў Ізраіля, а яшчэ аўтарам праграмы размежавання, якая паставіла кропку ў шматгадовай гісторыі акупацыі сектара Газа. Былога прэм'ера пахаваюць з дзяржаўнымі ўшанаваннямі ў яго маёнтаку ў пустыні Негеў, побач з жонкай, якая пайшла з жыцця 14 гадоў назад.