Ультраправыя ў Францыі не апраўдалі чаканні і прайгралі ва ўсіх рэгіёнах

14 декабря 2015

"Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен, які лідзіраваў у першым туры, усё ж апынуўся на трэцім месцы. Паводле папярэдніх звестак, перамагае партыя Нікаля Сарказі з вынікам 39%. Кіруючыя сацыялісты на другім месцы - 31%. У "Нацыянальнага фронту" 28%. Аналітыкі называюць гэтае галасаванне генеральнай рэпетыцыяй перад парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі, што пройдуць у Францыі ў 2017 годзе.