Вуліцы Сафіі тонуць у вадзе

7 июля 2020
Сталіца Балгарыі Сафія аднаўляецца пасля навальнічнай буры і праліўных дажджоў у суправаджэнні граду - на вуліцы горада выпала больш за 60 літраў ападкаў на метр квадратны. Затапіла падземныя пераходы і станцыі метро, пашкодзіла аўтамабілі. Некаторыя раёны засталіся без электрычнасці. Зараз муніцыпальныя ўлады горада прыбіраюць вуліцы. Аднак метэаролагі зноў прагназуюць у рэгіёне дажджы.