Вуліцы Парыжа сёння зноў запоўніліся пратэстантамі ў жоўтых камізэльках

9 марта 2019
Рух, што ўтварыўся ў сярэдзіне лістапада і выступае супраць эканамічнай палітыкі ўрада Францыі, чарговы раз паказаў, што не мае намеру здавацца. Дэманстрацыя суправаджалася сутычкамі з паліцыяй у цэнтры горада. Група агрэсіўна настроенай моладзі пачала нападаць на вартавых парадку - закідваць іх бутэлькамі і камянямі. Паліцэйскія адказалі слёзатачывым газам, шумавымі гранатамі і вадамётамі. Ёсць затрыманыя. Дарэчы, сёння да "жоўтых камізэлек" далучыліся прадстаўніцы прыгожага полу ў камізэльках ружовых. Яны вырашылі выступіць за выконванне сваіх правоў на наступны дзень пасля таго, як увесь свет адзначыў Міжнародны жаночы дзень.