Паляцець на Гаваі за 7 долараў

27 декабря 2013
Калядную распрадажу ўстроіла і амерыканская авіякампанія Delta Airlines. Праўда, не па сваёй волі, а з-за тэхнічнага збою. Справа ў тым, што на працягу некалькіх гадзін білеты на рэйсы прадаваліся па смешных цэнах. Замест пакладзеных 200-300 долараў яны прадаваліся за 10-15. Паляцець на Гаваі можна было і зусім за 7 долараў. Вестка аб збоі хутка разляцелася ў Інтэрнэце. Шчаслівым выпадкам скарысталіся сотні амерыканцаў. Як нам стала вядома, зараз тэхнічныя праблемы ўжо ліквідаваныя. Тым не менш, Delta Airlines вырашыла зрабіць кліентам сапраўдны падарунак. Даплату з шустрых пасажыраў спаганяць не будуць.