Выкралі за 30 секунд: У Сан-Францыска выкралі гравюру Далі

15 октября 2019

Удачлівы злодзей або няўважлівая ахова. Менш чым за хвіліну, а больш дакладна 32 секунды, знакамітую гравюру Сальвадора Далі "Палаючы жыраф" выкралі з мастацкай галерэі Сан-Францыска. Кошт яе  20 тысяч долараў. Работнікі галерэі перакананыя, што ў злачынца быў саўдзельнік, які адцягваў увагу супрацоўніка выставы ў момант крадзяжу. Аднак яшчэ трэба высветліць, чаму на спецыяльным мальберце  ў вітрыне, дзе знаходзіўся  твор мастацтваў, не аказалася замка.