Украінскі АМАП не змог разагнаць лагер прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў цэнтры Кіева

25 ноября 2013

Учора ўначы спецназ спрабаваў выцесніць актывістаў з Еўрапейскай плошчы, але сустрэў супраціўленне і адышоў. Міліцыі, тым не менш, атрымалася аднавіць рух па Крашчаціку. У ход ішлі слёзатачывы газ і дубінкі, ёсць параненыя з абодвух бакоў. Паведамляецца, што дэманстранты адмовіліся расхадзіцца ў вызначаны тэрмін. Правакатары пачалі закідваць вартавых парадку камянямі, будаваць барыкады, тыя ў адказ ужылі сілу. Усяго ў мерапрыемствах за еўраінтэграцыю ўчора прынялі ўдзел, паводле розных ацэнак, ад 50 да 100 і больш тысяч чалавек. Акцыі пратэсту пачаліся на мінулым тыдні, пасля таго як Украіна нечакана згарнула падрыхтоўку асацыяцыі з ЕС.