Украінскае МЗС занялося пошукам замежных актываў Газпрама

8 марта 2018

Украінскае МЗС занялося пошукам замежных актываў Газпрама з мэтай іх замарозкі альбо канфіскацыі. Раней пад арышт трапіла маёмасць расійскай кампаніі ва Украіне. Прычынай для чарговага абвастрэння стала нядаўняе рашэнне Стакгольмскага арбітражу, які абавязаў Газпрам выплаціць украінскаму Нафтагазу больш як 4 з паловай мільярды долараў за недапастаўку транзітнага паліва.

У Газпраме заявілі, што рашэнне арбітражу прадыктавана палітыкай дваістых стандартаў. Зараз газавы манапаліст рыхтуе апеляцыю. На фоне скандалу Газпрам таксама адмяніў сакавіцкія пастаўкі ва Украіну і заявіў аб намеры разарваць усе пагадненні з Кіевам.