Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падпісаў першы прэзідэнцкі ўказ

21 мая 2019

Украінскі лідар падпісаў  першы прэзідэнцкі ўказ. Паводле яго,  Зяленскі прымае на сябе паўнамоцтвы вярхоўнага галоўнакамандуючага. Дакумент размешчаны на сайце адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Пасля ўступлення Уадзіміра Зяленскага на  пасаду,  Кабмін сышоў у адстаўку, а Рада  рыхтуецца да роспуску. Сёння пройдуць  кансультацыі па гэтым пытанні.

Чарговыя выбары ў парламент планаваліся ў кастрычніку, аднак зараз у дэпутатаў засталося ўсяго два месяцы работы  ў гэтым складзе. Пасля інаўгурацыі,  якая адбылася напярэдадні, на сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрасаюза і ЗША  Зяленскі папрасіў  Вашынгтон і Брусель  узмацніць  санкцыі супраць Расіі. Паводле яго меркавання, яны дадуць шанец  на змену сітуацыі ў Данбасе.