Для ўрэгулявання сітуацыі ў краіне Віктар Януковіч ініцыяваў і працэс вяртання да канстытуцыі 2004-га года з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў у бок парламенцкай рэспублікі. Паводле некаторых звестак, перавыбары пройдуць у снежні. Раней пасля працяглых перамоў Януковіча з прадстаўнікамі апазіцыі пры пасрэдніцтве Еўрасаюза і Расіі была дасягнутая дамоўленасць па вырашэнні крызісу. Зараз у Кіеве ўстанавілася хісткае перамір'е, праўда, радыкалы зноў паспрабавалі яго парушыць. МУС паведаміла, што экстрэмісты адкрылі агонь па супрацоўніках праваахоўных органаў у цэнтры горада. Становішча на Майдане рэзка абвастрылася напярэдадні раніцай - некалькі снайпераў расстрэльвалі сілавікоў і медыцынскіх супрацоўнікаў з вокнаў дамоў. Паводле апошніх звестак, загінуўшых ужо 80. Пацярпелых 570. І як толькі што стала вядома, у Роўна абстралялі мікрааўтобус з беларусамі. Аб гэтым паведамляюць некаторыя інфармагенцтвы. Ці пацярпелі грамадзяне нашай краіны, пакуль невядома. МЗС правярае інфармацыю.














