Навіны, якія вельмі насцярожваюць, прыходзяць з Украіны. Кіеў афіцыйна напляваў на пагадненні, дасягнутыя лідарамі нармандскага фармату ў Мінску. Армія Украіны ўпершыню выкарыстала баявы турэцкі беспілотнік "Байрактар". Відэадоказы яго выкарыстання апублікаваныя на афіцыйнай старонцы генштаба УСУ ў Facebook. Ракетай былі атакаваныя пазіцыі падраздзяленняў самаабвешчанай ДНР. Загад асабіста аддаў галоўнакамандуючы УСУ. Шасцімятровы беспілотнік можа несці кіраваныя ракеты і авіяцыйныя бомбы. Украіна плануе закупіць яшчэ два дзясяткі такіх дронаў смерці.
Украінскія вайскоўцы выкарысталі турэцкі баявы дрон
27 октября 2021













