Украінскія радыкалы не маюць намеру спыняць узброеную барацьбу

22 февраля 2014

Украінскія радыкалы не маюць намеру спыняць узброеную барацьбу, а значыць у Кіеве плануюцца новыя крывавыя сутыкненні. Ахвярамі насілля за апошнія дні сталі ўжо 80 чалавек. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч для ўрэгулявання сітуацыі ў краіне аб'явіў аб датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах. Ён таксама ініцыіраваў працэс вяртання да Канстытуцыі ўзору 2004 года з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў у бок парламенцкай рэспублікі. Гэтыя выхадныя ва Украіне аб'яўленыя нацыянальнымі днямі жалобы ў памяць аб ахвярах масавых беспарадкаў. Зараз на Майдане зноў узводзяць барыкады.