Украінскія парламентарыі ўнеслі папраўку аб разрыве дыпламатычных адносін з Расіяй

9 ноября 2017

Украінскія парламентарыі ўнеслі ў законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса папраўку аб разрыве дыпламатычных адносін з Расіяй. Аб гэтым абвясціў дэпутат ад фракцыі "Народны фронт" Андрэй Цецярук. Дэпутаты, згодна з дакументам, за трохмесячны тэрмін павінны ініцыіраваць разрыў дыпадносін, устаноўленых у 1992 годзе. Такім чынам, могуць быць закрытыя пасольствы, а дыпламатычны персанал адкліканы. Законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса Вярхоўная Рада прыняла месяц таму ў першым чытанні. Другое адбудзецца роўна праз тыдзень.