Германія становіцца асноўным месцам пражывання ўкраінскіх бежанцаў. З амаль 4 млн 200 тыс. украінцаў, якія знаходзяцца ў ЕС, у Германіі пражывае больш за мільён. Пра гэта паведамляе партал "Інтэрыя Бізнес". А вось Польшчу ўкраінскія бежанцы масава пакідаюць. Афіцыйна іх там зараз пражывае 958 тысяч, і колькасць працягвае памяншацца - адзначаецца ў публікацыі. І гэта нават нягледзячы на тое, што зараз украінскія бежанцы ў Польшчы карыстаюцца шэрагам прывілей: маюць права на працу і сацвыплаты, а таксама на дапамогу ў аплаце жылля.
Украінскія бежанцы масава пакідаюць Польшчу
18 ноября 2023













