Украінская пракуратура рыхтуецца да арышту Надзеі Саўчанкі

21 марта 2018

Украінская пракуратура рыхтуецца да арышту народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі. Копіі дакументаў на яе затрыманне і прыцягненне да крымінальнай адказнасці апублікаваў дэпутат Вярхоўнай рады Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". З дакументаў вынікае, што Саўчанка рыхтавала ў краіне ўзброены пераварот. Канчатковай мэтай было забойства прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Змоўшчыкі склалі паэтапны план дзеянняў, сярод якіх былі ўзрыў Вярхоўнай рады і нанясенне мінамётных удараў па іншых будынках ва ўрадавым квартале. Сама Саўчанка сваё дачыненне да высунутых абвінавачанняў адмаўляе. Галасаванне аб здыманні з яе дэпутацкай недатыкальнасці прызначана на заўтра.