Як піша еўрапейская прэса са спасылкай на крыніцы ў альянсе, арганізацыя не бярэ ў свае шэрагі краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны. Тэма канфлікту ва Украіне працягвае заставацца вострай. Так, праз рэзкае пагаршэнне сітуацыі на паўднёвым усходзе краіны Савет бяспекі ААН сёння збярэ пазачарговае пасяджэнне - экстранная нарада камісіі Украіна-НАТА пройдзе ў Бруселі. У чацвер сітуацыю абмяркуюць кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза. Нагадаем, у мінулую суботу кварталы Марыупаля абстрэльваліся. Загінулі 30 мірных жыхароў, дзясяткі атрымалі раненні. МЗС Беларусі выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых ва Украіне.














