Украіна выбірае прэзідэнта. Яўка ў другім туры вышэйшая, чым падчас першага

21 апреля 2019

Украіна сёння выбірае прэзідэнта. ЦВК краіны паведамляе, што яўка ў другім туры  вышэйшая, чым падчас першага. Выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя да 8 вечара. Галасуюць украінцы і за мяжой. У Беларусі прыняць удзел у галасаванні змогуць каля 13 тысяч чалавек - участкі адчыненыя  ў пасольстве Украіны ў Мінску і ўкраінскім консульстве ў Брэсце. За вышэйшую пасаду змагаюцца  дзеючы прэзідэнт  Пётр Парашэнка і шоўмен  Уладзімір Зяленскі. Папярэднія вынікі другога тура стануць вядомыя адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў.