Украіна адновіць імпарт электраэнергіі з Беларусі

28 октября 2021

Украіна пачне закупляць электраэнергію ў Беларусі з 1 лістапада. Нацыянальны аператар "Энергаатам" выкупіў амаль усе прапанаваныя магутнасці для імпарту энергіі з нашай краіны. Нагадаем, раней Кіеў увёў часовы мараторый на набыццё электрычнасці з Беларусі. Аднак разам з прыходам газавага крызісу праца ўласных ЦЭЦ стала стратнай, паколькі рыначная цана не пакрывае выдаткаў на паліва. Каб чарговы раз не падстаўляць уласных грамадзян павышэннем цэн, улады Украіны вырашылі звярнуцца да правераных партнёраў. Нагадаем, на фоне моцных маразоў у студзені Беларусь ужо пастаўляла электрычнасць у рамках дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі. Аднак ужо ў маі Кіеў не толькі адкінуў руку дапамогі, але і забараніў пастаўкі з Беларусі і Расіі.