Украіна ў чаканні дэбатаў перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у спарткомплексе "Алімпійскі"

19 апреля 2019

Дзень ікс настаў. Доўгачаканыя дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Зяленскім адбудуцца сёння ў спарткомплексе "Алімпійскі" а 19-й гадзіне. Усе білеты прададзеныя. 70 тысяч бясплатных квіткоў  разышліся менш чым за суткі. Перадвыбарныя дэбаты з'яўляюцца абавязковымі па законе перад другім турам галасавання, які адбудзецца 21 красавіка. Мерапрыемства на стадыёне будзе  каштаваць ад 6 да 8 мільёнаў грыўняў, выдаткі пароўну падзеляць выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты.