Украіна: у Крывым Рогу - нашэсце пацукоў, а ў Мікалаеўскай вобласці - успышка гепатыту

16 января 2018

У цэнтры Крывога Рога іншая напасць. Горад апанавалі пацукі. Яны з кустоў выбягаюць да жыхароў. Гараджане такім суседствам незадаволеныя, і адзначаюць, што з кожным днём грызуноў становіцца ўсё больш. Камунальшчыкі аб праблеме ведаюць і думаюць, як яе вырашыць, каб не пашкодзіць расліннасць алеі. Пакуль жа пацукі пазіруюць на камеру і змагаюцца за хлеб з вераб'ямі і галубамі.

Тым часам у Мікалаеўскай вобласці Украіны – буйная ўспышка гепатыту А. Захварэлі амаль паўсотні чалавек, дзясяткі шпіталізаваныя, у тым ліку дзеці. Летась ва Украіне было зарэгістравана 29 успышак віруса. Адна з прычын - парушэнне правіл асабістай гігіены. Турыстаў просяць быць асцярожнымі.