Рашэнне аб гэтым Кіеў прыняў напярэдадні. Блакіраванне транзіту - не ў інтарэсах краіны, аб гэтым заявіў міністр інфраструктуры Андрэй Піваварскі. Ён дадаў: увесь мінулы тыдзень яго ведамства растлумачвала гэта ў тым ліку і актывістам, якія блакіравалі трасы. У сваю чаргу і Масква адмяніла забарону на праезд грузавікоў з тэрыторыі Украіны. Нагадаем, Расія першай прыпыніла рух украінскіх фур па тэрыторыі краіны. Адбылося гэта 14 лютага, пасля таго як у шэрагу заходніх абласцей Украіны былі блакіраваныя грузавікі з расійскімі нумарамі. Адтуль фуры спрабавалі заехаць у краіны ЕС з-за немагчымасці транзітнага праезду праз Польшчу з пачатку месяца.
Украіна зняла транспартную блакаду расійскіх фур
25 февраля 2016













