Украіна склала з сябе паўнамоцтвы старшыні СНД

20 марта 2014

Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік выканкама Садружнасці Сяргей Лебедзеў. Паводле яго слоў, у галоўным выканаўчым органе арганізацыі рашэнне Кіева ўспрынялі са шкадаваннем і разуменнем. Функцыі старшыні СНД часова будуць выконваць Беларусь і Казахстан.


У той жа час пастаянны прадстаўнік Украіны ў СНД Іван Бунечка адзначыў, што Кіеў не адмаўляецца ад правядзення запланаваных на час яго старшынства мерапрыемстваў. Дыпламат таксама пракаменціраваў інфармацыю аб магчымым выхадзе Украіны з Садружнасці. Бунечка адзначыў, што гэтае пытанне будзе вынесена на галасаванне ў Вярхоўнай радзе. У той жа час у Выканкаме СНД мяркуюць, што магчымая адмова Кіева ад членства ў Садружнасці моцна ўдарыць па народзе Украіны і яе эканоміцы.