Украіна сёння адзначае нацыянальнае свята - Дзень незалежнасці

24 августа 2018

У Кіеве будзе праходзіць мноства святочных мерапрыемстваў. Напярэдадні прайшло ўрачыстае ўзняцце флага Украіны. Самы вялікі быў разгорнуты на Левым беразе Кіева. Яго даўжыня стала рэкорднай - 2 тысячы 700 метраў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інтэнсіўны міждзяржаўны дыялог і практычнае раскрыццё патэнцыялу беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін.